Творчество, поэзия, стихи поэта Максима Танка для детей, школьников
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетраў, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыняй і песняй маёй –
Над тым, што было i што век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру і годы змаганняў суровых.
Калi ж ападзе і развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, –
Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,
Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цымбалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.
Пачарнелі гасцінцы, дарог каляіны;
Дацвітае лістом і лаза і крушына,
I ў імшарах лясных дагарае атава...
Глядзіць родная даль з-пад насуненай шапкі
Туманоў, што вісяць дываном над балотам;
Пад дзядоўскім старым і пахіленым плотам
Вецер лісце, як пер’е, ўзмятае ахапкам.
А паўднём сонца лістам чырвонай асіны
Расцвіце паміж дрэў, ды ізноў у гушчары
Ападзе і рассыплецца ў ціхіх імшарах
Па ягодніку спелай агнём-журавінай...
Калі-ж ноч ападзе, рассыпаючы зоры,
I затлеюць яны над іржавым папарам,
Dечарамі тады дзед на дошчатых нарах
Ўспамінае жыццё, што мінула yчopa.
І, як памяць сівая далёка ахопіць,
Ён гаворыць з тугой аб гушчарах глыбокіх,
Бы памінкі спраўляе па соснах высокіх,
Па лагах, па ласіных загубленых тропах...
Ды пытае мяне пра блізкіх і знаёмых,
Што пайшлі у жыццё прамяністай дарогай,
I ці шмат, як і я, маладых у астрогах
Дні свае караталі ў падвалах сцюдзёных...
І, заслухаўшыся, галаву апускае сівую,
Як сасна, пабялеўшая раннім марозам,
Словы-ж так ападаюць, як лісце бярозы,
На асеннюю быль і на казку старую.
Славутыя паэты
Багіняй, чараўніцай,
Афеліяй, Джульетай.
Я ж рад, што цябе клічуць
Звычайным імем «Ганна»,
Што аддаецца рэхам
У сэрцы несьціхана.
I ў час, калі прыходзіш
З палёў пахучых мятай,
I ў час, калі змаўкае
Хады тваёй стаката.
Я рад, што ты са мною,
Звычайная, зямная,
Якую не аддаў бы
За ўсе спакусы рая.
Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор.
Восень вецце сухое зграбла і на ўзлессі
Падпаліла пагрэцца начлежны касцёр.
Падпаліла касцёр, прылягла у тумане,
Ды кароткім быў гэты пад зорамі сон:
Крык трывожны птушыны збудзіў яе рана,
Па зямлі ад кастра разліваўся агонь.
Загарэліся гнёзды, і іскры пажару
Пачала яна з птушкамі, з ветрам гасіць.
Толькі полымя ўжо разлілося ў імшарах,
Па лясах і палях, па курганах брусніц.
I па сённяшні дзень восень жару не можа
Пагасіць на зямлі, ходзе з краю у край,
Заліваючы ліўнямі ў полі бярозы
I цалуючы кожны рабінавы гай.
Цудоўная вясна.
Як восені даждалася,
Пайшла прасіць яна,
Прасіць нябёс ня хмарыцца,
Вятроў — не галасіць,
Срабрыстых росаў раніцай
На травах не гасіць;
Каб сонейка высокае
Сьвяціла на палі,
А кветкі сінявокія
Зноў на лугох цьвілі;
Прасіць сям'ю крылатую
Зь лясоў не адлятаць,
Бярозку расахатую
Лістоў не атрасаць...
Прасіла яна шчыра так,
Прасіла ўсю зіму,
І мо' вясна аж з выраю
Вярнулася таму.
Вярнулася, пяе ізноў
Зь бярозкай над ракой,
Пяе сярод дуброў, лугоў
Зь Ірынкаю малой.
З цесных завулкаў злева і справа
Гуртам манашкі ў чорным адзенні
Цягнуцца, быццам сумныя цені.
Тут і старыя, і маладыя, –
Аvе Mаrіа...
Я не звярнуў бы і ўвагі можа,
Ка не пабачыў між іх прыгожай
Стройнай манашкі, якая мае
Не больш, хіба, як семнаццаць маяў;
Чорныя вочы, бровы густыя, –
Аvе Mаrіа!
Нат пад жалобнай вопраткай чорнай
Ты адгадаеш: стан непакорны,
Ножкі, якімі б на карнавалах
І захапляла і чаравала,
Смуглыя рукі, грудзі тугія, –
Аvе Mаrіа!
Глядзіць набожна на крыж пятровы,
А я малюся на яе бровы:
Няўжо, красуня, ты не шкадуеш,
Што хараство і жыццё марнуеш?
Як танцавалі б ножкі такія, –
Аvе Mаrіа!
Цябе атрутаю апаілі,
Ружанцам рукі табе скруцілі.
Смялей парві ты яго, не бойся!
У полі недзе шуміць калоссе…
О, як бы жалі рукі такія, –
Аvе Mаrіа!
А потым хутка прыйшло б каханне,
Страчала б з мілым свой золак ранні.
А потым стала б ты гаспадыняй
І калыхала б сваю дзяціну!
О, як кармілі б грудзі такія, –
Аvе Mаrіа!
Не знаю, можа, мая малітва
Выйграць бы мне памагла гэту бітву,
Але пазвалі яе; манашка
Пайшла за ўсімі, ўздыхнуўшы цяжка,
Пад звоны змрочныя і глухія, –
Аvе Mаrіа!
I тыя, змораныя сном, —
A вераснёвай зорнай сеткай
Зацягнена у тоні дно.
I пакідаць на вецер блага
Такую музыку без слоў,
Не пырснуць серабраных ягад
Пявучым у руках вяслом, —
Пакуль яшчэ паэты дома,
Турысты спяць да дзесяці,
Пакуль па выцвіўшых альбомах
Не удалося разнясці
Наднарачанскіх акварэляў,
Плывеш дзень парусам падняць,
А ключ гусей
I хмараў белых
Aдносіць вецер на паўдня.
А ў вясеннім небе — крык птушыны,
Крык птушыны — голас жураўліны
Над палямі, над прасторамі ракі.
Небасхіл ахоплены зарой.
I з крыла у важака старога
Падае на чорныя разлогі,
Дзівамі іграючы, пяро.
Вось яно кранула хмар граду —
I яны вясёлкамі заззялі;
Зачапіла вербаў чараду —
I яны уміг закрасавалі;
А калі апала на ваду,—
Пасінелі, зашумелі хвалі,
Нерастуючы, пайшлі самы па дну,
I сузор'і лілій паўсплывалі...
Кажуць, каб злавіў тое пяро,
Казачнікам стаў бы, чарадзеем.
Кожнаю вясенняю парой
Я вы ходжу з тайнаю надзеяй
На шляхі і на прасторы ніў,
Дзе губляе вырай свае пер'і...
Хоць даўно мінулі тыя дні,
Калі я ва ўсе прыкметы верыў.